У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Ліс 2017

Лукашэнка падарыў міні-трактар дзіцячаму дому сямейнага тыпу ў Буда-Кашалёве

Лукашэнка падарыў міні-трактар дзіцячаму дому сямейнага тыпу ў Буда-Кашалёве24 лістапада, Гомельская вобласць /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў міні-трактар "Беларус-132Н" з наборам прычапнога і навяснога сельгасінвентару дзіцячаму дому сямейнага тыпу ў Буда-Кашалёве. Наведванне сям'і Новікавых адбылося ў ходзе рабочага візіту кіраўніка дзяржавы ў Гомельскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сям'і Аляксея і Вікторыі Новікавых выхоўваецца трое біялагічных і сямёра прыёмных дзяцей.

"Трактар я паставіў вам у двары. Губернатар, старшыня райвыканкама раскажуць мне, колькі ўзараце, што пасееце. Зямлі вам выдзеляць колькі трэба", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да мужа і жонкі.

Лукашэнка падарыў міні-трактар дзіцячаму дому сямейнага тыпу ў Буда-КашалёвеПрэзідэнт пацікавіўся, ці камфортныя бытавыя ўмовы, спытаў аб планах на будучае. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка ўдзяліў дзецям.

Дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Буда-Кашалёве быў адкрыты 5 студзеня 2015 года. Будаўніцтва ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў па дзяржінвестпраграме.

Усяго ў Гомельскай вобласці пражываюць крыху больш за 4 тыс. дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У рэгіёне функцыянуюць 43 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, у якіх пражываюць каля 280 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску