Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Кст 2017

Лукашэнка падарыў Мадуру габелен з выявай Мірскага замка, а яго жонцы - вырабы з лёну

Лукашэнка падарыў Мадуру габелен з выявай Мірскага замка, а яго жонцы - вырабы з лёну5 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы Аляксандр Лукашэнка і Нікалас Мадура пасля праведзеных у Мінску афіцыйных перагавораў абмяняліся падарункамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка падарыў Мадуру габелен з выявай Мірскага замка, а яго жонцы - вырабы з лёнуКіраўнік беларускай дзяржавы падарыў свайму венесуэльскаму калегу габелен з выявай Мірскага замка, а першай лэдзі Венесуэлы Сілі Флорэс - камплект сталовай бялізны з лёну з вышыўкай элементаў рысунка Слуцкіх паясоў. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца адным з лідараў у свеце па вытворчасці тканін з лёну і адзначыў выдатныя спажывецкія ўласцівасці прадукцыі з гэтага матэрыялу.

У сваю чаргу Нікалас Мадура падарыў Прэзідэнту Беларусі карціну, на якой адлюстраваны від на сталіцу Венесуэлы - Каракас. "Гэта мы размесцім у Палацы Незалежнасці побач з тваім падарункам і падарункам Чавеса", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Там яго месца", - згадзіўся венесуэльскі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі