Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Sep 2018

Лукашэнка падарыў Александрыйскай школе комплекс спартыўных трэнажораў

1 верасня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 1 верасня Александрыйскую сярэднюю школу Шклоўскага раёна, падарыў установе комплекс спартыўных трэнажораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Комплекс складаецца са снарадаў варкаўта і некалькіх трэнажораў. Яны прызначаны для развіцця мышцаў ног, спіны, грудзей, рук і прэса, умацавання суставаў і паясніцы, павелічэння эластычнасці злучальных тканак.

Навучэнцы ў сваю чаргу падрыхтавалі для кіраўніка дзяржавы фотаальбом "Сцяжынкамi малой радзiмы", выкананы ў тэхніцы скрапбукінгу. Старонкі альбома расказваюць аб дзяцінстве, студэнцкіх гадах, працоўнай дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі і дэкарыраваны ў адпаведнасці з тэматыкай фатаграфій.

Пасля святочнага канцэрта Прэзідэнт наведаў размешчаны ў былым будынку Александрыйскай школы гісторыка-краязнаўчы музей і свой клас. Там Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з першакласнікамі і сваімі былымі настаўнікамі. Дзецям кіраўнік дзяржавы расказаў пра свае школьныя гады, а ў педагогаў пацікавіўся цяперашнім жыццём і ўручыў ім падарункі.

Гісторыя Александрыйскай школы пачынаецца ў 1886 годзе. З 1930 года яна размяшчалася ў невялікім вясковым доміку, у якім і знаходзіўся клас Аляксандра Лукашэнкі. Тут цяпер знаходзіцца музейная экспазіцыя. Адзін з пакояў абсталяваны ў выглядзе вучэбнага класа з інтэр'ерам 60-х гадоў - менавіта ў ім вучыўся Прэзідэнт. У іншым памяшканні ўладкаваны ленінскі куток, лабаранцкая фізікі і хіміі, кабінет пачатковых класаў, настаўніцкая. Усяго налічваецца больш за 500 экспанатаў.

Новы будынак школы быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1996 годзе. У ім знаходзіцца 15 вучэбных кабінетаў, актавая зала на 100 месцаў, бібліятэка з чытальнай залай, спартыўная і трэнажорная залы, сталовая.

У гэтым навучальным годзе школа прыняла 206 дзяцей, у тым ліку 18 першакласнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі