Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Врс 2018

Лукашэнка пачаў візіт у Ташкент з ускладання кветак на плошчы Незалежнасці і да помніка Карымаву

12 верасня, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння адразу пасля прылёту ў Ташкент усклаў кветкі да Манумента Незалежнасці і гуманізму і помніка Першаму Прэзідэнту Узбекістана Ісламу Карымаву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Манумент Незалежнасці і гуманізму ўстаноўлены ў Ташкенце ў пачатку 1990-х на пастамент помніка Леніну і ўяўляе сабой упрыгожаную арнаментам металічную сферу, на якой адлюстравана карта Узбекістана.

У 2005 годзе ў час рэканструкцыі плошчы манумент дапоўнілі скульптурай шчаслівай маці з дзіцем на руках. Жанчына - вобраз краіны, а дзіця сімвалізуе будучыню.

Помнік Ісламу Карымаву з'явіўся ва ўзбекскай сталіцы ў жніўні 2017 года. Ён размешчаны на тэрыторыі яго былой рабочай рэзідэнцыі "Аксарой". Там таксама плануюць пабудаваць навукова-асветны мемарыяльны комплекс.

Помнікі Першаму Прэзідэнту Узбекістана таксама ўстаноўлены ў гарадах Каршы і Самарканд, дзе ён працаваў доўгі час.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі