Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Кст 2018

Лукашэнка паабяцаў прыехаць на тысячагоддзе Брэста

Лукашэнка паабяцаў прыехаць на тысячагоддзе Брэста

29 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў прыехаць на тысячагоддзе Брэста, якое будзе святкавацца ў будучым годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Брэсцкія прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, з актывам якога сёння сустракаецца кіраўнік дзяржавы, запрасілі яго на святкаванне юбілею горада. "Я з вялікім задавальненнем, нават калі б вы мяне не запрасілі, прыехаў бы. А так у мяне будзе падстава - моладзь запрасіла", - адказаў на запрашэнне Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што вялікую ўвагу ўдзяляе развіццю ўсіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку і Брэстчыны. Менавіта дзякуючы ўвазе дзяржавы вобласць атрымала развіццё па ўсіх напрамках.

Моладзь у сваю чаргу расказала аб патрыятычным выхаванні, аб стварэнні ў Брэсце патрыятычнага цэнтра.

Першы ў краіне Маладзёжны патрыятычны цэнтр быў створаны на базе комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Ён аб'ядноўвае краязнаўцаў, шукальнікаў, гістарычных рэканструктараў. У цэнтры арганізаваны заняткі па ваенна-прыкладных відах спорту, дапрызыўнай падрыхтоўцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі