Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Стд 2018

Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём работнікаў сацыяльнай абароны5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў сістэмы органаў і арганізацый сацабароны з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы выбралі нялёгкую, але высакародную місію - дарыць надзею і дапамагаць тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы вашай штодзённай рабоце гэтыя людзі адчуваюць сябе акружанымі ўвагай і клопатам грамадства, знаходзяць упэўненасць у заўтрашнім дні".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што прафесіяналізм і добрасумленнае стаўленне да справы прадстаўнікоў гэтай сферы будуць і ў далейшым садзейнічаць паспяховаму развіццю дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс