Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Feb 2018

Лукашэнка накіраваў у адрас Прэзідэнта МАК прэтэнзіі наконт судзейства ў адносінах да Кушніра

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў у адрас Прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха прэтэнзіі наконт судзейства адносна беларускага фрыстайліста Антона Кушніра. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння пасля галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша федэрацыя спрабавала пасля гэтага падаць пратэст, перагаварыць па-добраму са сваімі калегамі ў Пхёнчхане - міжнароднай федэрацыяй. Адказ быў зразумела які. Мне давялося ўначы падняць па трывозе МЗС, задзейнічаць пасольства ў Рэспубліцы Карэя. Накіраваць неадкладна ўрадавую тэлеграму ў адрас Баха. Выказаў яму ўсё, як я думаю, у мяккай форме. Мы гэта ўсё абнародуем. Мы хаваць гэта не будзем", - заявіў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што яму ўжо тэлефанавалі з офіса кіраўніка МАК і паведамілі, што далі каманду разабрацца і прыняць меры. "Абурылася ўжо ўся грамадскасць спартыўная, ідуць сігналы, што гэта не нармальна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар падкрэсліў, што адпаведныя прэтэнзіі ў адрас кіраўніцтва МАК былі падпісаны ім не толькі як Прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, але і кіраўніком дзяржавы. "Я не думаю, што там будуць прыняты нам на карысць рашэнні. Калі гэтых рашэнняў не будзе, што далей... Значыць, думаю, што гэту размову разам з іншымі размовамі і пытаннямі, якія ўзніклі ў міжнародным спорце, трэба перанесці на пляцоўку Міжнароднага алімпійскага камітэта. За гэтыя 20 гадоў, што я працую Прэзідэнтам НАК, я ні разу не быў на гэтых сесіях, але думаю, што мне трэба там у бліжэйшы час пабываць, каб гэта соннае палітызаванае царства крыху разварушыць. Занадта добра жывецца. Дзеляць гэтых людзей загадзя па рангах і пачынаюць дзяліць медалі: хто мацнейшы палітычна, той і атрымлівае медаль. Так быць не павінна!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі