У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Врс 2018

Лукашэнка на лыжаролерах прыбыў на спартыўнае свята ў гонар Дня горада Мінска

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на лыжаролерах прыбыў на фізкультурна-спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня горада Мінска. Мерапрыемства праходзіць на праспекце Пераможцаў у раёне Палаца спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Следам за Прэзідэнтам на роліках прыехаў яго малодшы сын Мікалай. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка ў складзе каманды Нацыянальнага алімпійскага камітэта будзе ўдзельнічаць у эстафетных гонках на лыжаролерах і ролікавых каньках, якія пройдуць сярод каманд органаў дзяржкіравання і ВНУ.

Маштабнае фізкультурна-спартыўнае свята пройдзе ў чатырох спаборніцкіх зонах па некалькіх відах спорту. Акрамя эстафетных гонак у праграме міжнародныя спаборніцтвы на ролікавых каньках Roller Stars, спаборніцтвы і паказальныя выступленні па спартыўных танцах, чэрлідынгу, усходніх адзінаборствах, гіравым спорце, сілавым экстрыме, варкаўце, баскетболе 3х3, паркавым валейболе 4х4, фігурным катанні на веласіпедах, веславанні на байдарках і каноэ, парусным спорце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс