Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2017

Лукашэнка мае намер шыць сабе касцюмы з тканін "Камволя"

Лукашэнка мае намер шыць сабе касцюмы з тканін "Камволя"8 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з новымі тканінамі, выпуск якіх асвоены ў ААТ "Камволь" і паабяцаў, што цяпер прэзідэнцкія касцюмы будуць шыцца з тканін гэтага прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што мне цяпер паказалі, - дастойная тканіна. І я сам сабе падумаў, больш не буду шыць з нейкай чужой тканіны касцюмы, а буду купляць тут. І ўнутранае спажыванне ў нас будзе арыентавана на вас", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка мае намер шыць сабе касцюмы з тканін "Камволя"Як гарантыю якасці выпускаемай прадукцыі Аляксандру Лукашэнку падарылі адрэзы тканіны для новага касцюма. "Сшыю. Абавязкова", - адзначыў Прэзідэнт.

Лукашэнка мае намер шыць сабе касцюмы з тканін "Камволя"Дарэчы, ужо ў час наведвання ААТ "Камволь" на некаторых з чыноўнікаў, якія суправаджалі кіраўніка дзяржавы, былі дзелавыя касцюмы з тканін гэтага прадпрыемства.

Лукашэнка мае намер шыць сабе касцюмы з тканін "Камволя"Звяртаючыся да прадстаўнікоў працоўнага калектыву ААТ "Камволь", Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць строгага выканання тэхналагічнай дысцыпліны для забеспячэння высокай якасці прадукцыі.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ад стану спраў на вытворчасці, укладу кожнага на сваім рабочым месцы залежыць і ўзровень зарплат, сацыяльны пакет.

Лукашэнка мае намер шыць сабе касцюмы з тканін "Камволя""Што мы планавалі тут, дзяржава сваю ролю адыграла. Таму жывіце і працуйце. Гэта ваша народнае прадпрыемства. Яно не належыць ніякаму прыватніку, і стварыла гэта прадпрыемства ваша дзяржава", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі