Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Снж 2017

Лукашэнка даручыў стварыць дзіцячы навукова-тэхналагічны парк да верасня 2018 года

13 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дзіцячы навукова-тэхналагічны парк павінен быць створаны ў Беларусі да 1 верасня 2018 года. Такую задачу паставіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў краіне па праву могуць ганарыцца дасягненнямі школьнікаў і студэнтаў на міжнародных алімпіядах. Найбольш адораныя атрымліваюць падтрымку спецыяльнага фонду Прэзідэнта. Аднак, лічыць кіраўнік дзяржавы, настаў час вывесці работу з такой моладдзю на якасна новы ўзровень: аб'яднаць рэсурсы найбольш таленавітых вучоных і педагогаў у рабоце з падрастаючым пакаленнем на высокатэхналагічных навуковых пляцоўках.

"Калі трэба стварыць які-небудзь дзіцячы навукова-тэхналагічны парк, арганізаваны з удзелам вядучых ВНУ краіны, давайце яго створым. Можа, не парк, а шмат такіх паркаў пры ВНУ, якія гэтага захочуць. Даручаю Міністэрству адукацыі сумесна з Акадэміяй навук, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам вырашыць гэта пытанне да 1 верасня 2018 года", - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, закладваць цікавасць да навукі трэба яшчэ са школьнай парты. "Часта ва ўстановах вышэйшай адукацыі не ведаюць, колькі адораных выпускнікоў школ сталі іх студэнтамі. Лунцужок паміж школай і ВНУ перарываецца. Каб учарашнія школьнікі сталі студэнтамі, якія ўдзельнічаюць у навуковых даследаваннях, а ў будучым - аспірантамі і маладымі вучонымі, выкладчыкі павінны ўдзяляць увагу літаральна кожнаму з іх. І гэта зусім не цяжка", - адзначыў ён.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў краіне створаны банк даных адоранай моладзі, і гэтым неабходна карыстацца ў поўнай меры, прыцягваючы таленавітых маладых людзей у навуковую сферу. "А іх жа мора ў Беларусі. Я з імі сустракаўся, глядзеў на іх работы: 3D-прынтары прыдумваюць школьнікі. Дык вазьміце іх пад сваё крыло", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі