У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Крс 2018

Лукашэнка арыентуе беларускія СМІ на сучасныя формы работы

10 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе беларускія СМІ на новыя формы работы ў сучасных умовах. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не ведаю, як у вас, але ў мяне моцная настальгія. Даўно я ў вас не быў. У былыя часы я вельмі часта бываў тут. Напэўна, гэта добрае пачуццё. Таму давайце дамовімся, што я не на прэс-канферэнцыю прыйшоў, а ў нас тут адбудзецца сумленная і шчырая размова, - сказаў Прэзідэнт. - Мы ўсе робім адну справу. Таму для мяне вельмі важна, каб адбылася шчырая размова. Вы ж не толькі журналісты, вы - грамадзяне. Свядомыя, адукаваныя, інфармаваныя грамадзяне Беларусі".

"Мэта адна - каб была карысць ад гэтай размовы. Каб я пайшоў з нечым адсюль, і каб вы, пакінуўшы гэту студыю, зрабілі вывады і, магчыма, узялі для сябе нешта на ўзбраенне зыходзячы з гэтай размовы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Неабходнасць гэтай шчырай размовы наспела даўно. Падставай для сённяшняга мерапрыемства стаў пачатак новага этапу ў вашай дзейнасці. Далей працаваць па-старому нельга. Я не хачу сказаць, што там усё было дрэнна. Без таго дрэннага і добрага не было б новага этапу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Тое, што мабілізуе, з'ядноўвае нас, робіць краіну яшчэ больш незалежнай, спакойнай, накіраванай у будучыню, неабходна вынесці ў народ, перакананы Прэзідэнт.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што з'яўляецца прыхільнікам эвалюцыйнага працэсу. "Рэвалюцыі вельмі дарагія, затратныя і з цяжкімі наступствамі. Мы ўжо вычарпалі рэсурс рэвалюцый. Нам яны ўжо не патрэбны. Трэба эвалюцыяніраваць. Але тым не менш, як гаварыў класік, мы павінны стаяць на плячах мінулых пакаленняў і ўзяць адтуль усё лепшае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску