У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Май 2017

Лукашэнка аб вучобе малодшага сына: звычайная школа, звычайны вучань

Лукашэнка аб вучобе малодшага сына: звычайная школа, звычайны вучань26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з навучэнцамі "Моладзь. Погляд у будучыню" расказаў аб вучобе свайго малодшага сына Мікалая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, адзін з любімых школьных прадметаў яго сына - гісторыя. "І не таму, што я гісторык. А таму, што ў яго склад розуму гуманітарны", - сказаў ён.

"Калі вы думаеце, што ён у мяне там асаблівае дзіця, нічога падобнага. Як усе. У сем пад'ём, у восем на занятках, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Звычайная школа, звычайны вучань. Так, усе разумеюць, што гэта сын Прэзідэнта. Але, дзякуй богу, ён не любіць, калі на яго ўвагу звяртаюць больш, чым гэта патрэбна".

Гаворачы пра школьныя заняткі, кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што не трэба перагружаць вучняў вялікай колькасцю ўрокаў і вельмі складаным матэрыялам, таксама як і празмерным аб'ёмам дамашняга задання. "Інакш атрымаем адваротную рэакцыю. Асабліва калі дзеці не разумеюць складанасць матэрыялу", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў пра рэакцыю Мікалая на ініцыятыву аб пераносе пачатку ўрокаў у школах на 9 гадзін: "Раніцай адно меркаванне я ўжо атрымаў: ты не тое робіш, не трэба ў 9 гадзін. Як бацькі дзяцей павязуць? Гэта ж не сын Прэзідэнта едзе".

Як паведамлялася, раней кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў пытанні пачатку вучэбных заняткаў у школах галоўным павінна быць здароўе дзяцей. "Мы павінны вызначыцца, чаго мы ад гэтага (пераносу пачатку вучэбных заняткаў. - Заўвага БЕЛТА) хочам. Я гаварыў пра здароўе дзяцей, пра нармальнае іх самаадчуванне на ўроку. Для таго каб чалавек засвойваў матэрыял, ён павінен добра сябе адчуваць. Таму мне здаецца, што тут мэта - здароўе дзяцей і здольнасць засвойваць матэрыял", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс