Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Apr 2018

Лукашэнка аб допінгу ў спорце: даравання ў гэтым плане не будзе

13 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Спорт павінен быць чыстым, даравання ў гэтым плане не будзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця зімовых відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не магу не закрануць тэму допінгу. Вы бачыце, якія гучныя скандалы ў свеце. Санкцыі прымяняюцца не толькі ў адносінах да асобных спартсменаў, але і адносна цэлых краін", - заявіў беларускі лідар.

"Таму давайце будзем арыентаваць на чалавечыя рэсурсы. Плюс сала, - з гумарам адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Спорт павінен быць чыстым. Даравання ў гэтым плане не будзе. Гэта ўжо не тыя часы. Вы бачыце, на які ўзровень узнята гэта праблема".

"У той жа час нельга дапускаць дыскрымінацыйнага стаўлення да сваіх спартсменаў. Прыклад - адхіленне нашых канаістаў ад Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі