У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Крс 2017

Лукашэнка аб бязвізавым рэжыме: можа быць пашыраны з улікам узгаднення з расійскімі калегамі

21 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае ў перспектыве магчымасці пашырэння геаграфіі дзеяння бязвізавага рэжыму, але пры ўмове ўзгаднення з расійскімі калегамі. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні дэпутатаў.

Кіраўнік дзяржавы лічыць важным прынятае рашэнне аб пяцідзённым бязвізавым рэжыме, дзякуючы якому павялічылася колькасць замежных гасцей, якія прыязджаюць у краіну. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь кантралюе сітуацыю ў плане бяспекі. "Не трэба нас папракаць, мы кантралюем сітуацыю з пункту гледжання бяспекі", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка, маючы на ўвазе некаторыя каментарыі па гэтай тэме з расійскага боку. Пры гэтым ён адзначыў, што ўсе звязаныя з гэтай тэмай пытанні "трэба вырашаць акуратна, разам узгадняючы пазіцыі". Кіраўнік дзяржавы таксама сказаў, што прыкладна праз год-паўтара дзеяння бязвізавага рэжыму, магчыма, будзе разгледжана пытанне пашырэння геаграфіі краін, але пры гэтым ні ў якім разе не на шкоду сістэме бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі