У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Лют 2019

Лукашэнка і Пуцін разам выйшлі на гарналыжную трасу ў Сочы

Лукашэнка і Пуцін разам выйшлі на гарналыжную трасу ў Сочы

13 лютага, Сочы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пасля завяршэння дзелавой сустрэчы з удзелам членаў урадаў у Краснай Паляне разам накіраваліся на адну з сочынскіх гарналыжных трас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў выбралі для катання адну з папулярных трас. Іх з'яўленне стала сюрпрызам для многіх дзясяткаў аматараў зімовага спорту. Яны адразу акружылі прэзідэнтаў, здымаючы іх на відэа і робячы сэлфі. Да гэтага ў Краснай Паляне на сустрэчы лідараў дзвюх краін былі абмеркаваны розныя пытанні беларуска-расійскіх адносін. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у тым ліку пацвердзілі прыхільнасць да саюзніцкіх адносін і выказалі ўпэўненасць у тым, што праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць, будуць знаходзіць сваё вырашэнне.

Пасля катання на лыжах прэзідэнты прадоўжылі сустрэчу ў нефармальнай абстаноўцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс