У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Чэр 2019

Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці прыняў высокіх гасцей II Еўрапейскіх гульняў

Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці прыняў высокіх гасцей II Еўрапейскіх гульняў

21 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў у Палацы Незалежнасці высокіх замежных гасцей, якія прыбылі ў краіну на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстай вячэры для кіраўнікоў дзяржаў, урадаў, высокіх гасцей у гонар адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, Прэзідэнт чарговы раз падзякаваў ім за прыезд у Беларусь. "Я перш за ўсё хачу падзякаваць усім вам за тое, што вы ў сваім шчыльным графіку знайшлі час, каб прыехаць у Беларусь. Для нас гэта вельмі ганарова, для нас гэта выгадна са многіх пазіцый, у тым ліку і камерцыйных, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Свет цяпер камерцыялізаваны, таму ўсе глядзяць з гэтага пункту гледжання. Ведаюць, што калі вам спадабаецца ў Беларусі, то аб гэтым даведаюцца, пачуюць вашы родныя, блізкія, бізнес-колы".

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што замежныя госці адчуюць хараство беларускай зямлі і шчырасць народа, павязуць з сабой добрыя ўспаміны. "Самае галоўнае - я хацеў бы, каб вы акунуліся ў душэўную цеплыню нашага беларускага народа. Многія, і я перш за ўсё, лічаць, што ў Беларусь камфортна прыязджаць. Можна адпачыць, паразмаўляць, і да вас практычна ўсе паставяцца з вялікім разуменнем і ўвагай", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Сярод высокіх гасцей на ўрачыстай вячэры ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, старшыня Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік, старшыня ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі РФ Рамзан Кадыраў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі міжнародных алімпійскіх структур, уключаючы прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янеза Качыянчыча.

Былі запрошаны і кіраўнікі розных інтэграцыйных аб'яднанняў: старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Сярод высокіх гасцей урачыстай вячэры таксама старшыня парламента Азербайджана Актай Асадаў, міністр канцылярыі прэм'ер-міністра Венгрыі Гергей Гуяш, дзяржаўны міністр па гандлёвай палітыцы Вялікабрытаніі Джордж Холінгберы.

Пасля завяршэння мерапрыемства Прэзідэнт Беларусі і замежныя госці адправіліся на цырымонію адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс