Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Май 2018

Лукашэнка ў Душанбэ ўсклаў вянок да помніка Ісмаілу Самані

15 мая, Душанбэ /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Душанбэ ўсклаў вянок да помніка Ісмаілу Самані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мемарыяльны комплекс нацыянальнага адзінства Таджыкістана ўстаноўлены на плошчы Дружбы ў выглядзе помніка Ісмаілу Самані, эміру з дынастыі Саманідаў, заснавальніку першай дзяржавы таджыкаў. Адкрыты ў 1999 годзе ў гонар 1100-годдзя юбілею Саманідскай дзяржавы.

Дынастыя Саманідаў кіравала Іранам і Сярэдняй Азіяй амаль два стагоддзі ў канцы першага тысячагоддзя нашай эры. У 892 годзе Ісмаіл Самані становіцца заснавальнікам Саманідскай дзяржавы, аб'яднаўшы некаторыя часткі Маверанахра і Харасана (Сярэднюю Азію і Афганістан) у адзіную цэнтралізаваную дзяржаву.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі