Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Кст 2022

Ліцэістка БДУ стала абсалютным пераможцам алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы

Ліцэістка БДУ стала абсалютным пераможцам алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы
Фота bsu.by

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзінаццацікласніца Ліцэя БДУ Марыя Ігнаценка стала абсалютным пераможцам алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Удзельнікам неабходна было прайсці два этапы. На першым юныя філолагі пісалі водзыў і комплексную работу па рускай мове і літаратуры. Заключны этап прадугледжваў напісанне сачынення, выкананне заданняў па рускай мове і літаратуры, творчыя конкурсы па рыторыцы, выразным чытанні і інш.

Усяго ў заключным этапе алімпіяды прынялі ўдзел 71 расійскі і 48 беларускіх навучэнцаў 10-11-х класаў. Ліцэй БДУ прадставіла каманда ў складзе дзесяцікласніц Ганны Зенчанка, Вікторыі Паповай, адзінаццацікласніц Марыі Ігнаценка, Ганны Долбікавай, Кацярыны Амельчанка і Арыны Мініч. Дарэчы, Арына Мініч заняла 2-е месца ў конкурсе выразнага чытання. Кіраўніком ліцэістак выступіла настаўнік рускай мовы Святлана Захарава.

Прызёрамі і лаўрэатамі алімпіяды сталі 36 школьнікаў, з іх 21 з Беларусі. Таксама вызначылі лепшых у камандным заліку. Першай стала зборная Віцебскай вобласці, другое месца падзялілі навучэнцы Гомельскай вобласці і Масквы. На трэцім месцы - каманды Магілёўскай вобласці і Стаўрапольскага края.

У склад журы ўвайшлі вядучыя беларускія і расійскія вучоныя, выкладчыкі ВНУ, настаўнікі-практыкі.

Інтэлектуальнае спаборніцтва праводзіцца з 2004 года і накіравана на ўмацаванне дружалюбных сувязей паміж краінамі, развіццё творчых здольнасцей і інтарэсу да вывучэння культурнай і гістарычнай спадчыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі