Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Чэр 2022

Літаратурны квіз і тэатр лялек: "Кушлянскі фэст" пройдзе ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча

Літаратурны квіз і тэатр лялек:
Фота з архiва

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На літаратурна-музычнае свята "Кушлянскі фэст" на базе музея-сядзібы Францішка Багушэвіча "Кушляны" запрашае Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"У праграме экскурсіі па музеі-сядзібе "Кушляны", літаратурны квіз, сустрэчы з літаратарамі Віктарам Шніпам і Інай Фраловай, майстар-класы, інтэрактыўная пляцоўка "Пуцявінамі роднага слова", народны тэатр лялек "Батлейка" і шмат іншага", - адзначылі ў музеі. Таксама гасцей фэсту чакаюць ласункі, чай з лячэбных траў і сувеніры.

Свята "Кушлянскі фэст" праводзіцца штогод у гонар паэта Беларусі Францішка Багушэвіча. Фэст пройдзе 18 чэрвеня з 11.00 да 15.00. Уваход свабодны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі