Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Май 2022

Лішніх няма: пагроза для размнажэння зуброў мінула, але з Чырвонай кнігі іх не выключаць

Лішніх няма: пагроза для размнажэння зуброў мінула, але з Чырвонай кнігі іх не выключаць
Фота з архiва

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка па выданні пятай рэдакцыі Чырвонай кнігі Беларусі ўжо вядзецца. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі "У чырвонай кнізе лішніх няма" заявіў начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Свідзінскі.

"Падрыхтоўка па выданні пятай рэдакцыі Чырвонай кнігі ўжо вядзецца. Пры гэтым пастаянна выяўляюцца і аналізуюцца даныя, звязаныя з колькасцю пэўных біялагічных відаў", - расказаў спецыяліст.

Ён таксама нагадаў, што Чырвоная кніга выдаецца раз у 10 гадоў і распрацоўваецца сумеснымі намаганнямі вучоных, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Мінпрыроды і іншымі. Праводзіцца дасканалая работа па выяўленні месцаў пражывання і росту пэўных відаў жывёл і раслін, якія ў далейшым перадаюцца пад ахову.

Гаворачы аб знакамітых чырванакніжных жывёлах, Мікалай Свідзінскі адзначыў: "Белавежская пушча дала магчымасць павялічыць колькасць зуброў да 2248 асобін, а паколькі ў маі перыяд іх размнажэння, то чакаецца прырост да 2400 асобін. Па выніках сістэмнай работы сумесна з навуковымі ўстановамі мы бачым, што пагроза для размнажэння зуброў мінула, але гаварыць аб тым, што гэту жывёлу трэба выключыць у пятай рэдакцыі Чырвонай кнігі, яшчэ рана. Работа па гэтым відзе яшчэ не завершана".

Акрамя таго, ён закрануў найбольш частыя пытанні, якія паступаюць ад паляўнічых наконт значнага павелічэння колькасці пэўных драпежных відаў жывёл. Многія з іх уключаны ў Чырвоную кнігу, напрыклад, рысь еўрапейская і буры мядзведзь.

"Трэба сказаць, што праводзіцца работа з вучонымі НАН і Мінпрыроды ў рамках рэалізацыі асобных мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў на 2021-2025 гады. Мы прааналізуем усю інфармацыю, што паступае да нас, і будзем выпрацоўваць далейшы план кіравання папуляцыямі гэтых драпежных відаў жывёл", - рэзюмаваў Мікалай Свідзінскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі