У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Снж 2015

Лядовыя дружыны васьмі краін выступяць у XII Калядным турніры аматараў хакея

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У XII Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі прымуць удзел 8 лядовых дружын. На гэты раз усе паядынкі пройдуць на лёдзе мінскай "Чыжоўка-Арэны", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве спорту і турызму.

З 4 па 6 студзеня 2016 года матчы каманд групы А (Беларусь, Славакія, Швейцарыя, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) адбудуцца на галоўнай пляцоўцы, а хакеісты групы В (Расія, Фінляндыя, Германія, Швецыя) згуляюць на малой пляцоўцы.

У заключны дзень турніру, 7 студзеня, дружыны, якія занялі ў сваіх групах другія месцы, сустрэнуцца ў матчы за бронзавыя ўзнагароды (пачатак у 13.00), пераможцы пазмагаюцца ў рашаючым паядынку за галоўны прыз (пачатак у 19.00). Абедзве медальныя сустрэчы адбудуцца на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны".

Матчы Каляднага хакейнага турніру прывабліваюць на трыбуны вялікую колькасць балельшчыкаў, якія змогуць наведаць лядовыя баталіі бясплатна.

У мінулыя гады пераможцам Каляднага міжнароднага турніру восем разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014). Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015). У рашаючым матчы мінулага турніру расіяне перамаглі беларусаў з лікам 2:0, у гульні за бронзу фінскія хакеісты ўзялі верх над камандай Славакіі - 8:6.Лядовыя дружыны васьмі краін выступяць у XII Калядным турніры аматараў хакея

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску