Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Сак 2019

Ілья Шымановіч абнавіў рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м брасам у Францыі

Ілья Шымановіч абнавіў рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м брасам у Францыі
Ілья Шымановіч. Фота з Instagram-акаўнта blrswimming

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ілья Шымановіч абнавіў рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м брасам на турніры FFN Golden Tour - Camille Muffat у Марсэлі (Францыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На папярэдняй стадыі беларус пераадолеў дыстанцыю за 58,79 сек., устанавіўшы новы рэкорд на 100 м брасам. У фінальным заплыве ён перасягнуў сваё дасягненне 58,29 сек. Плывец выканаў нарматыў на летнія Алімпійскія гульні ў Токіа.

Ілья Шымановіч у Францыі таксама перамог на дыстанцыі 50 м брасам - 27,00 сек. У другім фінальным заплыве на 200 м брасам ён стаў другім - 2 мін. 11,38 сек.

Паспяхова правялі турнір у Францыі беларуска Аліна Змушко, якая заняла першае месца на дыстанцыі 200 м брасам - 2 мін. 29,7 сек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі