У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Стд 2016

Ілья Палазкоў і Кацярына Арол сталі пераможцамі Кубка Беларусі па сучасным пяцібор'і

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску завяршыўся першы ў сезоне пяціборцаў рэйтынгавы турнір - адкрыты Кубак Беларусі, пераможцамі якога сталі магіляўчанін Ілья Палазкоў і гамяльчанка Кацярына Арол, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для беларускіх атлетаў праведзеныя спаборніцтвы з'яўляюцца адборачнымі для наступнага ўдзелу ў буйных міжнародных стартах: чэмпіянатах свету і Еўропы, этапах Кубка свету.

У турніры сярод жанчын за ганаровы трафей змагаліся 26 спартсменак з Беларусі, Украіны і Літвы. Усе тры прызавыя месцы занялі гаспадары спаборніцтваў: першае месца ў Кацярыны Арол, якая набрала па выніках пяці відаў праграмы (фехтаванне, плаванне, бег, стральба і канкур) 1393 ачкі, серабро ў Настассі Пракапенка - 1388 балы, трэцяй стала Ірына Прасянцова - 1380 балаў.

У мужчынскіх спаборніцтвах беларусам таксама не было роўных: перамогу па суме пяці відаў праграмы атрымаў Ілья Палазкоў - 1493 ачкі, уладальнікам сярэбранага медаля стаў Кірыл Касьянік - 1491 бал, на трэцім радку падагульняючага пратакола - Мікалай Гаяноўскі - 1488 ачкоў.

У першы дзень турніру ўпершыню прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшага трэнера года, якім стаў Міхаіл Куземкін з Гомеля. У мінулым годзе яго падапечныя заваявалі залатыя медалі на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў і ў фінале Кубка свету, серабро на чэмпіянаце Еўропы, а таксама залатыя ўзнагароды адкрытага чэмпіянату Мінска і Мінскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс