Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Mar 2020

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Уладзімір Глебаў

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Уладзімір Глебаў

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы выпуск сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прысвечаны Уладзіміру Глебаву, партызану-разведчыку брыгады "За Савецкую Беларусь" Віцебскай вобласці.

Нарадзіўся Уладзімір у 1920 годзе ў вёсцы Старое Сяло на Віцебшчыне. У 1941 годзе скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З пачаткам вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію, у час абарончых баёў трапіў у акружэнне і вярнуўся ў родную вёску.

Калі немцы сталі браць маладых на ўлік і выдаваць ім новыя дакументы, Уладзімір Глебаў зрабіў з гумавай падэшвы такі ж штамп, які немцы ставілі ў пашпарты юнакоў і дзяўчат. У выніку больш за 150 чалавек з навакольных вёсак атрымалі ад Глебава пашпарты са штампам "Аб узяцці на ўлік" і былі выратаваны ад прымусовых работ у Германіі. У яго самога быў несапраўдны пашпарт, дзякуючы чаму ён свабодна праходзіў у нямецкія гарнізоны.

У партызанах Уладзіміра Глебава прынялі ў асобы аддзел глыбокай агентурнай разведкі. Ён добра ведаў нямецкую мову, перакладаў допыты палонных гітлераўцаў. Некалькі разоў для атрымання інфармацыі яго адпраўлялі "пад арышт" разам з немцамі, адзяваючы як палоннага.

Глебаў прымаў удзел у выпуску баявых лісткоў і рукапісных часопісаў, для якіх пісаў вершы, маляваў карыкатуры.

"Усе як адзін чакаем моманту, калі наша Чырвоная Армія возьмецца за Віцебск і прыме нас у свае рады. Я аддаў бы ўсё, каб стаць яе салдатам, каб сустрэць цябе пасля жорсткіх баёў з заклятым ворагам", - напісаў у 1944 годзе Уладзімір сваёй дзяўчыне Кацярыне. Але загінуў у блакадзе партызанскіх брыгад Ушацкай зоны.

Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" будуць выходзіць на сайце БЕЛТА штотыднёва да 9 Мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі