Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Mar 2020

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Аляксей Юрын

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Аляксей Юрын

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы выпуск сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прысвечаны Герою Савецкага Саюза камандзіру 222-й Смаленскай стралковай дывізіі палкоўніку Аляксею Юрыну.

Аляксей Мікалаевіч Юрын - кадравы ваенны, у 1927 годзе скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча імя І.В.Сталіна ў Горкім, у 1937-м - ваенную Акадэмію імя М.В.Фрунзэ. Прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да начальніка штаба 159-й стралковай дывізіі, з якой 29 чэрвеня 1941 года прыбыў на фронт. За тры гады баёў адна дывізія пад яго камандаваннем стала гвардзейскай, другая, якой ён камандаваў да апошняга дня свайго жыцця, атрымала назву Смаленскай за баі ў Беларусі і была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.

З пісьма жонцы Марыі ад 30 верасня 1943 года: "Хачу цябе парадаваць, што мы ўжо гонім немца з беларускай зямлі... Цяпер я быў у невялікім мястэчку, а ведаеш, усе мястэчкі Беларусіі былі населены яўрэйскім насельніцтвам і ўсё яўрэйскае насельніцтва гітлераўцамі фізічна знішчана, пачынаючы ад немаўлят да старых. Сёння я быў на тым месцы, дзе два гады таму разыгралася жудасная трагедыя: было адразу знішчана 500 старых, жанчын і дзяцей. З ям, што праваліліся, у вялікім рове, дзе іх расстралялі, бачны чарапы, косці рук і тырчаць шкілеты".

З пісьма жонцы ад 7 ліпеня 1944 года, у самыя напружаныя дні аперацыі "Баграціён": "...Мілая, павер, за апошні час, дакладней за апошні месяц, няма калі ўздыхнуць, таму што рыхтаваліся да падзей, якія вы радасна перажываеце цяпер. Немцам нанесены велізарны ўдар, у выніку якога вызвалена ўсходняя частка Савецкай Беларусіі са сталіцай горадам Мінскам, і нашы часці ўжо ў межах Зах. Беларусіі, дзе грамяць немцаў... Дарагая Мура! Надыходзіць, ці дакладней, набліжаецца час, калі мы зноў будзем разам". Але сустрэцца ім не давялося...

Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" будуць выходзіць на сайце БЕЛТА штотыднёва да 9 Мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі