Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Снж 2015

Лепшым стартапам года ў Беларусі прызнаны праект арганізацыі гастролей артыстаў мінчаніна Алега Ціханава

14 снежня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Праект арганізацыі гастролей артыстаў Ontourcloid Touring App мінчаніна Алега Ціханава атрымаў перамогу на рэспубліканскім конкурсе стартап- і бізнес-праектаў "Стартап года-2015". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА "Стартап тэхналогіі" Аляксей Шаблоўскі.

Праект Ontourcloid Touring App - гэта сэрвіс па эфектыўнай арганізацыі гастрольных тураў артыстаў. "Праект Алега Ціханава набраў найбольшую колькасць балаў, атрымаў высокую ацэнку ўсіх экспертаў. Сэрвіс дэталёва прапрацаваны, таму, думаю, у яго ёсць усе шанцы для ажыццяўлення", - адзначыў Аляксей Шаблоўскі. Пераможца ўзнагароджаны кубкам і каштоўным прызам - ноўтбукам.

Усяго, паводле слоў дырэктара цэнтра, на конкурс было адабрана больш за 40 праектаў, з якіх 16 прайшлі ў фінал. Эксперты з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы далі высокую ацэнку ўсім удзельнікам "Стартап года-2015".

12-13 снежня цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА "Стартап тэхналогіі" правёў рэспубліканскі конкурс стартап- і бізнес-праектаў "Стартап года-2015". Гэта падзея стала падагульняючай у серыі стартап-мерапрыемстваў Startup Weekend і Invest Weekend, што праходзілі ў бягучым годзе па ўсёй рэспубліцы. Мэта - прадаставіць прастору для папулярызацыі прарыўных ідэй. Стартаперам прадастаўляецца магчымасць пачуць экспертную ацэнку, знайсці ментара і атрымаць фінансаванне для свайго праекта, экспертам - магчымасць унесці ўклад у развіццё беларускіх стартапаў, дапамагчы маладым прадпрымальнікам выбраць правільны шлях у бізнесе і знайсці партнёраў для рэалізацыі сумесных праектаў.

Рэспубліканскі конкурс "Стартап года-2015" садзейнічаў актыўнаму ўключэнню моладзі ў прадпрымальніцкую дзейнасць, развіццю малога і сярэдняга бізнесу, павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці. Сярод удзельнікаў былі вядомыя бізнесмены, прадстаўнікі дзяржорганаў і ўстаноў (Мінгарвыканкам, міністэрствы эканомікі і гандлю, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Мінскі гарадскі тэхнапарк, ПВТ і многія іншыя).

Аляксей Шаблоўскі дадаў, што ў рамках Маладзёжнага інавацыйнага тыдня "ІНМАКС 2015" 18 снежня стартап-уік-энд будзе арганізаваны на базе Парка высокіх тэхналогій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі