Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Крс 2019

Лепшыя спектаклі на "Славянскім базары" пакажуць лялечнікі Беларусі, Расіі і Украіны

Лепшыя спектаклі на

15 красавіка, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Стала вядома праграма шостага "Лялечнага квартала", які пройдзе ў час фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з 10 па 16 ліпеня на сцэне беларускага тэатра "Лялька", паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі фестывалю.

Гэтым летам два калектывы прыедуць на "Славянскі базар" з Санкт-Пецярбурга і пакажуць філасофскую прытчу "Дзюймовачка" і забаўляльна-пазнавальны спектакль для дзяцей і дарослых "Мы да вас заехалі на гадзіну, або Ці лёгка быць артыстам". Прагучаць, як і ў мінулым годзе, гогалеўскія матывы: пермскія лялечнікі пакажуць гледачам тэатральную фантазію "Ноч перад Калядамі". Кіеўскі муніцыпальны акадэмічны тэатр лялек прывязе музычную казку "Була у зайчика хатинка". Віцебскі тэатр "Лялька" традыцыйна парадуе пастаноўкай "Брэменскія музыкі", якой штогод адкрываецца "Лялечны квартал", імправізацыяй "Казкі пра казку", а таксама новай прэм'ерай для дарослых пра Марка Шагала "Мастак. Вяртанне ў Віцебск". Усяго свае лепшыя пастаноўкі пакажуць 9 калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны.

У мінулым годзе "Лялечны квартал" адзначыў пяцігоддзе. Праект стаў адным з брэндаў фестывальнага Віцебска, пастаноўкі праходзяць з аншлагамі. У 2018 годзе больш за 1,6 тыс. гледачоў наведалі спектаклі "Лялечнага квартала", білеты на некаторыя пастаноўкі былі раскуплены да старту "Славянскага базару".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі