У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Стд 2016

Лепшыя оперныя галасы Італіі і Расіі гучалі на закрыцці "Студзеньскіх музычных вечароў" у Брэсце

Італьянскі тэнар Франчэска Тупа на закрыцці XXVIII Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" ў Брэсце12 студзеня, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Лепшыя оперныя галасы Італіі і Расіі гучалі 12 студзеня на закрыцці XXVIII Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" ў Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

салістка Марыінскага опернага тэатра, вядучая тэлепраграмы "Рамантыка раманса" на канале "Культура" Марыя МаксакаваЗаключны вечар фестывалю ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адкрыла трыа італьянскіх тэнараў. Лаўрэаты міжнародных конкурсаў Даменіка Стасі, Франчэска Тупа і Раберта Крэска выканалі арыі з папулярных опер і аперэт, рамансы і неапалітанскія песні. Эстафету падхапіла салістка Марыінскага опернага тэатра, вядучая тэлепраграмы "Рамантыка раманса" на канале "Культура" Марыя Максакава (меца-сапрана). Оперная дзіва ўпершыню прыехала на фестываль. Яна парадавала слухачоў арыямі з опер і папуры на тэму рускіх песень і рамансаў. Суправаджаў выступленне артыстаў сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Сасноўскага.

Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра СасноўскагаЗакрываючы музычны форум, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук падзякаваў удзельнікам фестывалю за высокае выканальніцкае майстэрства. Ён адзначыў, што ўзятая некалі высокая творчая планка форуму не зніжаецца. "Я ганаруся тым, што сярод майстроў сусветнага ўзроўню прыкметай добрага тону лічыцца прыехаць у студзені ў горад Брэст", - сказаў Аляксандр Рагачук. Ён выказаў упэўненасць у тым, што традыцыя фестывалю будзе прадоўжана. "Органы ўлады абласнога і гарадскога ўзроўню цудоўна разумеюць, што эканоміць на культуры - гэта значыць эканоміць на душы. Вось чаму, незалежна ад сітуацыі ў эканоміцы, мы дапамагалі і будзем дапамагаць аргкамітэту ў правядзенні такога вельмі важнага і неабходнага мерапрыемства", - запэўніў мэр. Таксама ён адзначыў вялізны асабісты ўклад нязменнага дырэктара і мастацкага кіраўніка фестывалю, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта, ганаровага грамадзяніна Брэста Ліліі Батыровай.

Лаўрэаты міжнародных конкурсаў Даменіка Стасі, Франчэска Тупа і Раберта КрэскаXXVIII Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" праходзіў у Брэсце з 9 па 12 студзеня. У форуме прынялі ўдзел больш за 300 музыкантаў з 16 краін. Акрамя чатырох вялікіх музычных вечароў у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, канцэрты адбыліся таксама ў Крыжаўзвіжанскім касцёле Брэста і Доме культуры аграгарадка Астрамечава. За гады існавання фестывалю ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 36 краін свету. Арганізатарамі музычнага форуму з'яўляюцца Міністэрства культуры, Брэсцкія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, ГА "Брэсцкае абласное музычнае таварыства".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс