Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Чэр 2018

Легкаатлетка Ірына Жук устанавіла рэкорд Беларусі ў скачках з шастом

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Легкаатлетка Ірына Жук устанавіла рэкорд Беларусі ў скачках з шастом, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

На спаборніцтвах Meeting Pro Athle de Nancy ў французскім Нансі яна пераадолела планку на вышыні 4 м 66 см, атрымаўшы ўпэўненую перамогу. Ранейшае дасягненне ў скачках у вышыню ў жанчын у беларускай камандзе было ўстаноўлена ў 2010 годзе, тады Настасся Шведава паказала рэзультат 4 м 65 см.

Як адзначылі ў федэрацыі, Ірына Жук неаднаразова спрабавала перасягнуць дасягненне Шведавай. Рэкорд у скачках з шастом стаў для беларускіх спартсменаў чацвёртым за апошнія паўтара месяца. Раней вышэйшыя дасягненні краіны перапісвалі скакун у вышыню Дзмітрый Набокаў (2 м 36 см), кідальніца кап'я Таццяна Халадовіч (67 м 47 см) і бар'ерыстка Аліна Талай (100 м з бар'ерамі - 12,41 сек).

У Нансі выступіла і Таццяна Халадовіч, якая перамагла з рэзультатам 61 м 89 см. Хрысціна Ціманоўская, якая прымала ўдзел у турніры ў катэгорыі "моладзь", пераадолела 100 м за 11,46 сек, заняўшы сёмае месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі