У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Сак 2016

Легендарны баскетбаліст Ядзешка адкрые міжнародны турнір у Гродне

22 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны турнір па баскетболе на прызы алімпійскага чэмпіёна Івана Ядзешкі пройдзе ў Гродне 25-27 сакавіка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.

У спаборніцтве прымуць удзел каля 100 юнакоў 2002-2003 гадоў нараджэння ў складзе каманд з Польшчы, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Украіны. Беларусь на спаборніцтвах прадставіць каманда Гродзенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 7 баскетбольнага клуба "Прынёманне".

Турнір праводзіцца ўпершыню, ён адбудзецца ў рамках трэцяга этапу Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі.

Міжнародныя спаборніцтвы адкрые сам Іван Ядзешка - алімпійскі чэмпіён, неаднаразовы прызёр сусветных і еўрапейскіх спартыўных форумаў у складзе зборнай СССР, ураджэнец Гродзенскага раёна, якому 25 сакавіка спаўняецца 71 год.

На цырымоніі адкрыцця таксама ўспомняць гістарычны спартыўны момант для абласнога цэнтра - матч паміж зборнымі камандамі СССР і Гродна, з дня правядзення якога прайшло роўна 40 гадоў. Таварыскі матч у далёкім 1976 годзе адбыўся пры падрыхтоўцы зборнай СССР да Алімпіяды ў Манрэалі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску