Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Ліп 2026

Ліда можа стаць першай турыстычнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2027 годзе

Ліда можа стаць першай турыстычнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2027 годзе
Фота з архiва

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Садружнасці Незалежных Дзяржаў можа з'явіцца турыстычная сталіца, паведаміў журналістам першы намеснік генеральнага сакратара СНД Ігар Петрышэнка перад пачаткам чарговага пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што на парадку дня пасяджэння Савета пастаянных прадстаўнікоў сёння каля васьмі пытанняў, першым з якіх стала работа Савета па турызме за апошнія пяць гадоў. "Тэмпы росту турыстычнай галіны ў СНД дэманструюць устойлівую дадатную дынаміку - у два-тры разы вышэй за сусветныя тэмпы росту сферы турызму. І тут драйверам з'яўляецца ўнутраны турызм у краінах СНД", - дадаў ён.

Першы намеснік генеральнага сакратара СНД падкрэсліў, што актыўней за ўсё турызм развіваецца ў Беларусі, Азербайджане, Расіі, Узбекістане, Кыргызстане. Намячаецца значны рост у Казахстане. "Таму ў СНД вельмі важна развіваць сферу турызму. Яна шматпрофільная, і мае не толькі сацыяльна-гуманітарны, але ў большай ступені эканамічны складнік. У нас ёсць планы аб тым, каб ва ўнутраным валавым прадукце сфера турызму складала больш за 4-5%. Гэта сур'ёзныя задачы, якія сфера турызму ў рамках СНД павінна вырашаць", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў, што актыўна развіваюцца не толькі віды турызму, але і камфортнае размяшчэнне, лагістыка, транспартны складнік, грамадскае харчаванне, сфера правядзення вольнага часу. "Падрыхтаваны ўжо адпаведны праект заявы кіраўнікоў урадаў, дзе будуць намечаны далейшыя задачы Савета па турызме. Заява змяшчае інфармацыю аб тым, як развіваць у тым ліку ўнутраны турызм у СНД з пункту гледжання камфорту перамяшчэння, размяшчэння ў нашых краінах, - сказаў Ігар Петрышэнка. - Акрамя таго, у нас ёсць маладзёжная, культурная, спартыўная сталіцы, але не хапала турыстычнай сталіцы, таму і такая прапанова падрыхтавана".

Паводле яго слоў, Беларусь вылучыла ініцыятыву першай турыстычнай сталіцай СНД вызначыць Ліду. "Мы таксама плануем штогод аб'яўляць адпаведныя тэматычныя гады турыстычнай сферы - экалагічны, прамысловы, аздараўленчы турызм", - дадаў Ігар Петрышэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі