Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Сак 2018

Лічбавая копія і факсіміле "Букваря славянского языка" 1649 года перададзены ў дар НББ

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лічбавая копія і факсіміле "Букваря славянского языка", выдадзенага ў друкарні Магілёўскага брацтва Богаяўлення ў 1649 годзе, перададзены Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў НББ.

"Буквар" у выглядзе лічбавай копіі і факсімільнага выдання паднёс у дар бібліятэцы дыдактык гісторыі Стакгольмскага ўніверсітэта Пер Карлсан. Вяртанне каштоўнага помніка кніжнай культуры на радзіму стала магчымым дзякуючы намаганням Беларускага фонду культуры.

Сёння арыгінал "Букваря славянского языка" знаходзіцца ў бібліятэцы Упсальскага ўніверсітэта ў Швецыі. Мікрафільм гэтага экзэмпляра ёсць у Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы. Ёсць таксама фрагмент, які знаходзіцца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы.

У час цырымоніі старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп адзначыў факт, што ад пошукаў і выяўлення ва ўсім свеце беларускіх культурных каштоўнасцей ёсць пераход да актыўнага іх вяртання. На яго думку, гэта вялікі крок наперад на шляху да духоўнага адраджэння.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі выказаў падзяку за каштоўны падарунак, адзначыўшы, што ў год святкавання 400-годдзя з дня выхаду першага "Буквара", ён вельмі сімвалічны. Тэме юбілею будзе прысвечаны шэраг значных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі: XIV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прэзентацыя факсімільнага выдання першага "Буквара", маштабны выставачны праект.

Раман Матульскі запрасіў гасцей прыняць удзел у маючых адбыцца паведзях і на заканчэнне сустрэчы паднёс памятныя падарункі - факсімільныя выданні "Буквара" 1767 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі