Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Ліс 2016

Лаос прымае Дні культуры Беларусі

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лаос прымае Дні культуры Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

У праграме Дзён, якія праходзяць з 20 па 24 лістапада ў горадзе В'енцьян, - выступленне Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі "Свята", экспанаванне выстаўкі "Беларусь і беларусы" з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Як адзначылі ў ведамстве, культурнае супрацоўніцтва дзвюх краін паступальна развіваецца. Так, 3-7 лютага 2014 года адбылося пасяджэння сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў г. В'енцьян. Намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі міністэрства культуры Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, у ходзе якіх абмяркоўваліся пытанні арганізацыі і правядзення абменных Дзён культуры. У мінулым годзе, з 28 верасня па 2 кастрычніка, у Беларусі прайшлі Дні культуры Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Урачыстае адкрыццё Дзён культуры, у якім прыняла ўдзел "Міс Лаос - 2012", прайшло на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, адбыўся канцэрт у Маладзёжным тэатры эстрады.

У чэрвені бягучага года на пасяджэнні беларускай часткі сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі разглядаліся далейшыя перспектывы развіцця адносін у сферы культуры паміж дзвюма краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі