Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Oct 2018

Квартал з беларускімі дамамі адкрыецца 6 лістапада ў французскім Вільру

Квартал з беларускімі дамамі адкрыецца 6 лістапада ў французскім Вільру

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Квартал з беларускімі прыватнымі дамамі адкрыецца ў французскім Вільру 6 лістапада. Аб гэтым паведаміў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка перад пачаткам V Беларуска-французскага бізнес-форуму.

"У бліжэйшы час, 6 лістапада, мы плануем у Вільру (кантон у Францыі ў рэгіёне Латарынгія. - Заўвага БЕЛТА) адкрыць беларускі жылы квартал імя Жылібера, - сказаў Павел Латушка. - Гэта прыватныя дамы вытворчасці шклоўскага Завода газетнай паперы".

Пасол адзначыў, што прадаўжаецца рост беларускага экспарту на французскі рынак. Павялічваецца і колькасць французскіх кампаній, якія працуюць на беларускім рынку, цяпер іх каля 60. Паводле слоў Паўла Латушкі, важным аспектам развіцця беларускага экспарту з'яўляецца пастаўка тавараў з высокай дабаўленай вартасцю. Сярод іх мэбля, прадукцыя лёгкай прамысловасці, а таксама беларускія дамы. Ёсць планы аб арганізацыі паставак керамічнай пліткі і кухань.

Сёння на V Беларуска-французскім бізнес-форуме філіял "Домабудаванне" РУП "Завод газетнай паперы" (Шклоў) падпісаў пагадненне з французскай кампаніяй SARL Logibat аб пастаўцы ў 2018-2019 гадах каля 60 камплектаў каркасна-шчытавых дамоў на агульную суму 1 млн еўра.

Першыя два дамы з беларускага Шклова адправілі ў Францыю яшчэ ў 2015 годзе. З гэтага часу пастаўлена ўжо больш за сотню дамоў і іншых пабудоў. У планах прадпрыемства ў бліжэйшыя пяць гадоў рэалізаваць у Францыю каля 650 дамоў.

Філіял "Домабудаванне" - беларуская вытворчасць, што выкарыстоўвае найноўшыя тэхналогіі і абсталяванне вядучых еўрапейскіх вытворцаў для вырабу піламатэрыялаў хваёвых парод, вырабаў з драўніны, бруса клеенага, камплектаў каркасна-панэльных (шчытавых) дамоў і дамоў з клеенага бруса.

Кампанія SARL Logibat займаецца жылой забудовай пасёлкаў на тэрыторыі Францыі. Усе дамы будуюцца з драўніны і пастаўляюцца з Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі