У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Ліс 2019

Купалаўскі тэатр выпусціў першы нумар свайго часопіса

Купалаўскі тэатр выпусціў першы нумар свайго часопіса

29 кастрычніка, Мінск /Настасся Архіпава - БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы выпусціў першы нумар свайго часопіса "Купалаўскі". Часопіс быў прэзентаваны сёння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў генеральнага дырэктара тэатра Паўла Латушкі, сённяшні глядач - крэатыўная асоба, якая думае, аналізуе і з'яўляецца не толькі назіральнікам фабрыкі спектакляў. "Сучасныя гледачы хочуць удзельнічаць у жыцці тэатра, ведаць больш аб тым, што адбываецца на сцэне. Мы шукаем розныя формы, каб узаемадзейнічаць з нашай аўдыторыяй. Адзін з такіх праектаў - выданне Купалаўскага тэатра. Гэты часопіс - наша проба пяра, мы робім гэта ўпершыню", - сказаў ён.

Часопіс - гэта дадатковы канал камунікацыі, дзе можна расказаць пра жыццё тэатра і атрымаць зваротную сувязь ад аўдыторыі. Гендырэктар расказаў і пра іншыя праекты ўстановы. "Што датычыцца малой сцэны тэатра, тут актыўна ідзе работа. Практычна завершана распрацоўка праектнай дакументацыі, цяпер будзем праходзіць дзяржаўную экспертызу. Спадзяёмся пачаць усе адпаведныя работы ў наступным годзе", - падзяліўся планамі Павел Латушка. Ён дадаў, што была наладжана і сістэма электронных білетаў.

Да 100-годдзя Купалаўскага тэатра рыхтуецца кніга, ствараюцца плакаты, а таксама 10 відэаролікаў. Кіраўнік тэатра адзначыў, што спектакль "Паўлінка" плануецца ўнесці ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: "Спадзяёмся на падтрымку Міністэрства культуры і ўрада нашай краіны. Акрамя таго, мы падаём заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Тут пакуль няма такой намінацыі, але, калі атрымаецца змяніць правілы або ўнесці дапаўненні, спадзяёмся, што ўбачым нашу "Паўлінку" ў кнізе", - сказаў гендырэктар.

У час дабрачыннага адукацыйнага праекта для шматдзетных і няпоўных сем'яў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў "Купалаўскі адкрывае сэрцы" тэатр да канца года наведаюць 500 дзяцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс