Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Ліс 2017

Купалаўскі тэатр у час гастроляў па Кітаі пакажа спектакль "Чайка"

Купалаўскі тэатр у час гастроляў па Кітаі пакажа спектакль "Чайка"20 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Кітаі ў лістападзе праходзяць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

Калектыў на чале з мастацкім кіраўніком Мікалаем Пінігіным прадстаўляе кітайскаму гледачу спектакль "Чайка" (па п'есе А.Чэхава), які ў 2016 годзе ўдастоены Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі "Лепшы спектакль тэатра драмы". Гэтыя гастролі сталі вынікам супрацоўніцтва беларускіх артыстаў з Міжнароднай лігай тэатраў "Шаўковы шлях", заснаванай Кітаем для пашырэння творчых кантактаў паміж краінамі - удзельніцамі новага Шаўковага шляху. Цяпер гэта Міжнародная ліга налічвае больш за 80 удзельнікаў з 30 краін свету, а Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з'яўляецца яе ганаровым членам.

У час гастроляў запланаваны паказ пяці спектакляў у чатырох гарадах: Чжухай, Гуанчжоу, Сямынь і Цзінань. Удзельнікамі гастроляў сталі такія прызнаныя майстры беларускага тэатральнага мастацтва, як Віктар Манаеў, Зоя Белахвосцік, Павел Харланчук-Южакоў, Ігар Дзянісаў, а таксама маладая плеяда купалаўцаў - Андрэй Дробыш, Валянціна Гарцуева, Павел Астраух, Іван Кушнярук і іншыя.

Папярэдні раз Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы гастраліраваў у Кітаі ў 2014 годзе. Тады беларускі калектыў прымаў удзел у Пекінскім міжнародным тэатральным фестывалі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі