У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Крс 2018

Культурнай сталіцай года ў 2019-м стане Пінск

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культурнай сталіцай года ў 2019-м стане горад Пінск Брэсцкай вобласці. Такое рашэнне прынята калегіяй Міністэрства культуры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ведамстве.

Пінск з'яўляецца трэцім па велічыні горадам Брэсцкай вобласці, у якім пражывае 138 тыс. чалавек. Сучасны Пінск - гэта горад з развітой прамысловасцю і культурай. Гаспадарчы комплекс прадстаўлены шырокай сеткай прадпрыемстваў прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сувязі, бытавога абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі, гандлю і грамадскага харчавання, банкаўскага, страхавога і інфармацыйнага абслугоўвання.

Па захаванасці старадаўняй планіроўкі, наяўнасці помнікаў архітэктуры, горадабудаўніцтва, гісторыі Пінск лічыцца адным з унікальных гарадоў краіны: у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўключана 186 такіх аб'ектаў. Асаблівую значнасць мае гістарычны цэнтр, дзе 163 аб'екты ўтвараюць унікальны горадабудаўнічы помнік рэспубліканскага значэння.

Сетка ўстаноў культуры налічвае 11 арганізацый, дзе працуюць 54 калектывы аматарскай мастацкай творчасці, з іх 20 маюць званне "заслужаны", а таксама найменне "народны" і "ўзорны". Пінск таксама з'яўляецца адным з цэнтраў адраджэння лютневай музыкі Беларусі. У год 920-годдзя горада быў праведзены першы рэгіянальны фестываль старадаўняй музыкі "Старажытныя ўзоры".

На працягу года ў Пінску будуць рэалізаваны шматлікія праекты, пройдуць канцэрты лепшых творчых калектываў і выканаўцаў як Пінскага рэгіёна, так і іншых гарадоў Беларусі, пройдуць фестывалі, конкурсы, выстаўкі абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" праводзіцца Міністэрствам культуры і зацікаўленымі з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія былі аб'яўлены культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці гэтых гарадоў, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў. Галоўная мэта - азнаёміць жыхароў краіны з лепшымі дасягненнямі нацыянальнай культуры, прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны.

Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, затым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015). У 2016 годзе тытул "Культурнай сталіцы Беларусі" меў горад Маладзечна, у 2017-м - Бабруйск. Носьбітам ганаровага статусу 2018 года з'яўляецца Наваполацк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску