У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2017

Кульмінацыяй свята ў Александрыі стане паказ "Купальскі сон"

Cвята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")25 мая, Шклоў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Кульмінацыяй свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), якое пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 8-9 ліпеня, стане эстрадна-цыркавы паказ "Купальскі сон". Аб гэтым сёння паведаміла на выязной нарадзе па арганізацыі і правядзенні мерапрыемства першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Баброва.

Эстрадна-цыркавое шоу разгорнецца 8 ліпеня на галоўнай сцэне свята з удзелам артыстаў і цыркавых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Творчыя блокі цыркавога паказу будуць звязаны паміж сабой сюжэтнай лініяй, відовішчнымі ітэрмедыямі ў выкананні цыркавых і папулярных эстрадных выканаўцаў. Інтэрмедыі будуць ілюстраваць купальскія традыцыі розных краін пры дапамозе вобразных выяўленчых сродкаў цыркавога мастацтва, харэаграфіі і акцёрскага майстэрства. Свой удзел у праграме пацвердзілі Стас П'еха і народная артыста Украіны Ірына Білык.

Cвята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")Фіналам грандыёзнага шоу стане фестываль феерверкаў з удзелам прадстаўнікоў замежных краін і ў суправаджэнні лазернага шоу. На берагах Дняпра будуць гарэць купальскія вогнішчы і праходзіць святочныя карагоды. "Падрыхтоўка да ўжо стаўшага знакавым для Беларусі свята ідзе поўным ходам, праведзены перагаворы аб удзеле ў мерапрыемствах артыстаў, музыкантаў, творчых калектываў і народных майстроў з 8 краін, вядзецца рэалізацыя білетаў, у тым ліку ў інтэрнэце, - сказаў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч. - У гэтым годзе свята будзе яшчэ больш крэатыўным і маштабным, і мы спадзяёмся, што яно запомніцца надоўга. Разлічваем, што яго наведаюць больш за 100 тыс. чалавек".

Cвята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")

Cвята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")Cвята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")У гэтым годзе ў Александрыі гасцям будзе прадастаўлена таксама магчымасць прыняць удзел у пазнавальнай квест-гульні "У пошуках кветкі папараці" з наведваннем тэматычных пляцовак і выкананнем спецыяльных заданняў па купальскай тэматыцы. Спецыяльны конкурс вызначыць пераможцу ў пляценні купальскіх вянкоў. Больш маштабна будзе прадстаўлена святочная пляцоўка "Горад дружбы". Яна будзе разбіта на чатыры галоўныя вуліцы: Міжнародная - прадстаўлена майстрамі краін - удзельніц свята, Рэспубліканская - задзейнічаны майстры і падворкі рэгіёнаў Беларусі, "Скарбніца Падняпроўя" - з рэалізацыяй вырабаў майстроў Магілёўшчыны і Гандлёвая - з павільёнамі рэспубліканскіх і абласных арганізацый і прадпрыемстваў.

Cвята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")Cвята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")Cвята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")У праграме свята шмат відовішчных конкурсаў і прэзентацый, выставак і майстар-класаў. Будзе шмат смачнай ежы і напіткаў, для дзяцей - гульняў і забаў, для дарослых - захапляльныя шоу, у тым ліку паветранае.

Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічай мясціне на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс