Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Лют 2015

Кітайская экспазіцыя на мінскай міжнароднай выстаўцы ўключае больш за 5 тыс. кніг

Кітайская экспазіцыя на мінскай міжнароднай выстаўцы ўключае больш за 5 тыс. кніг11 лютага, Мінск /Святлана Васілеўская - БЕЛТА/. Кітайская экспазіцыя на XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ўключае больш за 5 тыс. кніг. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік начальніка Кітайскай дзяржаўнай адміністрацыі радыё, кіно і тэлебачання, намеснік начальніка дзяржаўнага ўпраўлення па справах аўтарскага права Янь Сяахун на адкрыцці выстаўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе кітайскай дэлегацыі каля 80 чалавек. "Мы прыехалі ў прыгожы горад Мінск, сустракаемся са многімі беларускімі пісьменнікамі, выдаўцамі і адчуваем вялікую радасць і гонар. Гэта мерапрыемства для ўсіх нашых удзельнікаў з Кітая - вялікая падзея, - сказаў Янь Сяахун. - Мы спадзяёмся, што зможам паказаць самыя выдатныя творы нашым чытачам".

Ён таксама разлічвае, што на падставе гэтага мерапрыемства "будзе ўмацоўвацца ўзаемнае супрацоўніцта паміж Кітаем і Беларуссю".

Кітайская экспазіцыя на мінскай міжнароднай выстаўцы ўключае больш за 5 тыс. кнігНамеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Карпенка ў сваю чаргу сказаў: "Мы вельмі рады, што менавіта Мінск прымае такі прадстаўнічы і запатрабаваны кніжны форум, які праходзіць сёлета пад знакам 70-годдзя Вялікай Перамогі і Года моладзі. Лёс кнігі, эфектыўнае развіццё кніжнай галіны заўсёды былі ў ліку дзяржаўных прыярытэтаў. І нягледзячы на шырокае распаўсюджванне найноўшых тэхналогій, сродкаў масавай інфармацыі, кніга застаецца важнейшай крыніцай асветы, вучыць дабру, выхоўвае ў чалавеку лепшыя якасці, высокія маральныя арыенціры".

Кітайская экспазіцыя на мінскай міжнароднай выстаўцы ўключае больш за 5 тыс. кнігПаводле яго слоў, беларускія выданні прыцягваюць багаццем тэматыкі, жанравай разнастайнасцю. На паліцах магазінаў прадстаўлены творы і класікаў, і нашых сучаснікаў. "Я ўпэўнены, што гэта выстаўка дасць унікальную магчымасць падзяліцца набытым вопытам, наладзіць цесныя сувязі з калегамі, прадэманстраваць свае дасягненні, навінкі кнігавыдавецкай прадукцыі. З кожным годам геаграфія форуму пашыраецца, колькасць удзельнікаў павялічваецца. Гэта служыць выдатным пацвярджэннем, што нам ёсць пра што гаварыць і да чаго імкнуцца", - сказаў Ігар Карпенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі