Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Май 2021

Крылатых насельнікаў Палесся можна ўбачыць на фотавыставе ў Нацыянальнай бібліятэцы

Крылатых насельнікаў Палесся можна ўбачыць на фотавыставе ў Нацыянальнай бібліятэцы

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава "Птушкі Палесся" адкрылася 18 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выстава расказвае пра разнастайнасць і багацце беларускай прыроды. Яе галоўная мэта - прыцягнуць увагу да ўнікальных відаў птушак, нагадаць пра хараство палескага краю, а таксама аб праблемах экалогіі, відавой разнастайнасці, зацікавіць сучасным хобі - бердвотчынгам.

"Свет немагчыма ўявіць без птушак. У той жа час, на жаль, сёння мы ўжо не пачуем галасы вельмі многіх відаў. Калі не будзем разумна адносіцца да навакольнага асяроддзя, то мы, як і нашы дзеці, унукі, не зможам пачуць спевы і іншых птушак. Вельмі важна з ранняга ўзросту прывучаць дзяцей да беражлівага стаўлення да жывёл і птушак, прычым фармальныя лозунгі і лекцыі тут не дапамогуць. Сённяшняя падзея сапраўды павучальная, таму што, калі глядзіш на здымкі, адчуваеш, як замірае сэрца, задумваешся аб рашэннях, якія прымаеш, як яны ўплываюць на наша жыццё. Дзякуючы майстэрству фатографаў мы бачым унікальных прадстаўнікоў дзікай прыроды. Калі глядзіш на работы, нават не верыцца, што ўсё гэта ёсць у беларускім краі", - сказала ў час адкрыцця першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Даўгаполава.

На 22-м паверсе бібліятэкі прадстаўлены 20 партрэтаў палескіх птушак і 20 здымкаў мясцін, якія яны насяляюць. Сярод аўтараў работ - беларускія фатографы Мікалай Варабей, Андрэй Шэўчык, Павел Лычкоўскі, Уладзімір Пакалевіч, Віктар Казлоўскі, Арцём Турлай, Васіль Федасенка і Сяргей Козак.

"Гэта своеасаблівае падарожжа па Палессі з фотаздымкамі палескіх птушак і асяроддзя іх пражывання, - адзначылі арганізатары. - Навучыцца адрозніваць як мага больш відаў птушак, ведаць іх звычкі і іншыя асаблівасці, палюбавацца ўнікальнай разнастайнасцю крылатых жыхароў Палесся - усё гэта можа зрабіць бердвотчар у час падарожжа і наведвальнікі выставы "Птушкі Палесся".

Паводле слоў дырэктара грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Аляксандра Вінчэўскага, тэрыторыю Беларусі насяляюць звыш 300 відаў птушак, большая частка з іх гняздуецца на Палессі. "Важна, каб кожны беларус разумеў: тое, што нам прыродай, Богам дадзена, не назаўсёды, і ад нас залежыць, ці зможам мы захаваць гэту спадчыну. З-за дзейнасці чалавека некаторыя віды птушак з тэрыторыі краіны зніклі, ёсць віды, пра якія вядома, што ў рэспубліцы жыве літаральна пара", - падкрэсліў ён.

Экспазіцыя з'яўляецца часткай праекта "Палессе - дзікая прырода без межаў", які працуе дзеля захавання дзікага асяроддзя аднаго з найвялікшых прыродных ландшафтаў Еўропы.

Арганізатары выставы - Нацыянальная бібліятэка, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Беларускі клуб фатографаў дзікай прыроды.

Убачыць фотаздымкі можна да канца чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі