8 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнікі замежных сродкаў масавай інфармацыі ўдастоены падзякі міністра інфармацыі Беларусі за вялікі асабісты ўклад у развіццё інфармацыйнага супрацоўніцтва, а таксама ў сувязі з 10-годдзем Беларускага міжнароднага медыяфоруму. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адбылася сёння ў час пленарнага пасяджэння форуму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
За вялікі асабісты ўклад у развіццё беларуска-расійскага інфармацыйнага супрацоўніцтва падзякай адзначаны першы намеснік генеральнага дырэктара ТАСС Міхаіл Гусман, прэзідэнт Еўразійскай Акадэміі тэлебачання і радыё Валерый Рузін, галоўны рэдактар газеты "Вечерняя Москва" Аляксандр Купрыянаў.
Генеральны дырэктар міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Казінфарм" Даўрэн Дыяраў удастоены падзякі за вялікі асабісты ўклад у развіццё беларуска-казахстанскага інфармацыйнага супрацоўніцтва.
За вялікі асабісты ўклад у развіццё беларуска-літоўскага інфармацыйнага супрацоўніцтва падзякі ўдастоены галоўны рэдактар газеты "Литовский курьер" Валерый Траццякоў.