У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2015

Кіраўнік Сусветнай турысцкай арганізацыі наведае Беларусь 7-10 красавіка

31 сакавіка, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі (UNWTO) Талеб Рыфаі наведае Беларусь 7-10 красавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Праграмай візіту прадугледжаны дзелавыя сустрэчы, а таксама ўдзел кіраўніка СТА ў адкрыцці 18-га веснавога кірмашу турысцкіх паслуг "Адпачынак-2015" і міжнароднай канферэнцыі "Устойлівы турызм для эканамічнага развіцця рэгіёнаў".

Папярэдні візіт у Беларусь генеральнага сакратара UNWTO (тады ім быў Франчэска Франжыялі) адбыўся ў красавіку 2007 года.

Сусветная турысцкая арганізацыя - спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, з'яўляецца вядучай міжнароднай арганізацыяй у сферы турызму, якая дзейнічае ў якасці глабальнага форуму для абмеркавання пытанняў турыстычнай палітыкі і важнейшай крыніцы інфармацыі па праблематыцы турызму. У UNWTO ўваходзяць 156 краін, 6 асацыіраваных членаў, а таксама больш як 400 членаў, якія далучыліся і прадстаўляюць прыватны сектар, адукацыйныя ўстановы, турысцкія асацыяцыі і мясцовыя турысцкія ўлады. Беларусь уступіла ва UNWTO ў чэрвені 2005 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс