Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Крс 2015

Кіраўнік Сусветнай турысцкай арганізацыі: Беларусь можа прымаць 20-25 млн турыстаў у год

8 красавіка, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беларусь можа прымаць 20-25 млн турыстаў у год. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) Талеб Рыфаі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Граніцу Беларусі штогод перасякаюць каля 6 млн чалавек. На думку Талеба Рыфаі, гэта лічба цалкам можа павялічыцца да 20-25 млн. "У Беларусі ў гэтым плане ёсць вельмі вялікі патэнцыял. Магчыма, такая колькасць турыстаў прыедзе ў Беларусь не заўтра, не праз два гады або пяць гадоў, але ў будучым гэта павінна адбыцца. Еўрапейскі рынак для краіны важны, але трэба таксама даследаваць турыстычны патэнцыял Кітая, Рэспублікі Карэя, іншых азіяцкіх краін, Бразіліі", - сказаў кіраўнік ЮНВТО.

Талеб Рыфаі лічыць, што галоўным козырам для прыцягнення мільёнаў турыстаў у Беларусь з'яўляюцца культура і выгаднае геаграфічнае становішча краіны. "Гэта тыя аспекты, якія неабходна ўлічваць у першую чаргу", - упэўнены ён.

Кіраўнік ЮНВТО расказаў аб некаторых сусветных тэндэнцыях развіцця турызму, параіўшы Беларусі ўлічваць іх пры развіцці сваіх магчымасцей. Так, апошнім часам цэнтр турыстычнага прыцяжэння перамяшчаецца на Усход, лідарамі па ўязным і ўнутраным турызме становяцца краіны, што сталі на шлях развіцця, развіццю галіны садзейнічае гібкая візавая палітыка. Сярод турыстаў становіцца ўсё больш моладзі і пажылых людзей. Расце колькасць самастойных падарожнікаў, кожны трэці браніруе турпаслугі ў інтэрнэце, а не праз агенцтвы. Паводле прагнозаў ЮНВТО, працэнт такіх людзей з кожным годам будзе павялічвацца. Калі турыст усё ж вырашае скарыстацца паслугамі турфірмы, то, як правіла, перавага аддаецца сацыяльна адказнай кампаніі, якая праяўляе клопат аб навакольным асяроддзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі