Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Крс 2019

Краўчанка расказаў шведскім студэнтам аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці

Краўчанка расказаў шведскім студэнтам аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці
Фота МЗС Беларусі

15 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 15 красавіка сустрэўся са студэнтамі Лундскага ўніверсітэта (Швецыя), якія знаходзяцца ў нашай краіне з азнаямленчым візітам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У час сустрэчы Алег Краўчанка расказаў аб важных гістарычных момантах станаўлення беларускай дзяржаўнасці, прадставіў асноўныя напрамкі знешняй і ўнутранай палітыкі нашай краіны. Ён таксама праінфармаваў аб развіцці дыялогу з краінамі-суседзямі, Еўрапейскім саюзам, Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Намеснік міністра расказаў аб пазіцыі Беларусі па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, у тым ліку ў галіне бяспекі. Алег Краўчанка адказаў на шматлікія пытанні шведскіх студэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі