У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Сак 2017

Конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра адкрываецца ў Брэсце

16 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце сёння стартуе II Міжнародны конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Музычныя спаборніцтвы пройдуць па 18 сакавіка ў камернай зале Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р.Шырмы. Канкурсанты, а гэта навучэнцы музычных навучальных устаноў краіны, выступяць у дзвюх узроставых групах - ад 16 да 19 гадоў і ад 20 да 24 гадоў. Ім неабходна сыграць праграму з пяці твораў працягласцю да 25 хвілін. Гэта поліфанія Баха, сонатнае алегра венскіх класікаў (Гайдн, Моцарт, Бетховен), віртуозны эцюд, твор беларускага кампазітара 19-21 стст., а таксама твор свабоднай формы на выбар.

Выступленні ўдзельнікаў будзе ацэньваць міжнароднае журы з музыкантаў-выканаўцаў і педагогаў з Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы на чале з загадчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі дацэнтам Уладзімірам Дулавым.

У час конкурсу таксама адбудуцца канцэрты вядомых выканаўцаў. Так, сёння ў акадэмічнай зале каледжа прагучыць фартэпіянная музыка ў выкананні народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава і лаўрэата міжнародных конкурсаў Канстанціна Арцёма. 17 сакавіка на сцэну выйдзе пераможца тэлевізійнага конкурсу "Талент краіны" юны піяніст Мікіта Шастакоў. Конкурс завершыцца ўзнагароджаннем і гала-канцэртам пераможцаў.

Арганізатарамі II Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Святаслава Рыхтэра выступаюць Брэсцкі гарвыканкам і Брэсцкае абласное музычнае таварыства. Конкурс праводзіцца раз у два года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс