Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Jun 2015

Конкурс "Kinosprint" аб'яднае маладых таленавітых кінамайстроў Беларусі

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс "Kinosprint", які пройдзе ў Беларусі з чэрвеня па кастрычнік бягучага года, аб'яднае маладых таленавітых рэжысёраў, сцэнарыстаў, аператараў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня аргкамітэта конкурсу, намеснік дырэктара Майстэрні сацыяльнага кіно Канстанцін Варабей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Конкурс для маладых кінематаграфістаў праводзіцца ўпершыню, тэмай яго выбрана экалогія. Конкурс праводзіцца для кароткаметражных работ, жанравых абмежаванняў не ўстаноўлена. Падаваць заяўкі можна на сайце конкурсу з 4 па 26 чэрвеня. Не абмяжоўваецца і ўзрост удзельнікаў (падаваць заяўкі могуць паўналетнія), каб стаць удзельнікам конкурсу не патрабуецца спецыяльная адукацыя. Разам з тым арганізатары чакаюць заявак у першую чаргу ад каманд у складзе рэжысёра, аператара і прадзюсара. Вітаецца таксама і наяўнасць гукааператара, сцэнарыста. Аднак індывідуальныя заяўкі ад рэжысёраў, сцэнарыстаў таксама разгледзяць, а потым з кінаспецыялістаў будуць сфарміраваны каманды. 1 ліпеня будуць аб'яўлены 10 каманд - удзельніц конкурсу, якія прадставяць свае партфоліа.

У пачатку ліпеня каманды пачнуць кансультацыі са спецыялістамі па падрыхтоўцы праектаў на прафесійным узроўні. Потым 18 ліпеня адбудзецца закрыты пітчынг падрыхтаваных работ, дзе камандам трэба будзе абараняць свае праекты. З іх толькі пяць, па рашэнні экспертаў, прадоўжаць барацьбу ў конкурсе. Як адзначылі арганізатары, асноўным крытэрыем адбору стане крэатыўная, цікавая ідэя.

Пяць каманд прадставяць на суд экспертаў свае праекты 8 жніўня. Для трох каманд будзе прадастаўлена абсталяванне, а адной камадзе - спецыяльны аўтамабіль. Усім пяці фільмам, якія пройдуць у фінал, будзе аказана падтрымка на этапе мантажу, колеракарэкцыі.

З 10 па 31 жніўня адбудуцца здымкі па індывідуальным графіку, а ў кастрычніку будуць падводзіцца вынікі конкурсу. Лепшая работа атрымае фірменную статуэтку конкурсу "Kinosprint". Прэзентацыя работ фіналістаў адбудзецца ў кастрычніку ў адным са сталічных кінатэатраў. Арганізатары таксама маюць намер папулярызаваць работы на замежных рынках, паказваючы іх на розных фестывалях. Пасля года фестывальнага жыцця работы маладых кінематаграфістаў плануецца паказаць у беларускіх кінатэатрах.

Як адзначыў Канстанцін Варабей, арганізатары спадзяюцца праводзіць такі конкурс штогод, паколькі цікавасць да яго сярод кінематаграфістаў вельмі высокая. Арганізацыя конкурсу не вырашыць усіх праблем у беларускім кіно, аднак дасць магчымасць зрабіць першыя крокі наперад, будзе садзейнічаць стварэнню канкурэнтнага асяроддзя сярод кінамайстроў, дасць штуршок для росту і развіцця беларускіх кадраў у кіно, лічыць спецыяліст.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі