Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Aug 2016

Конкурс юных чытальнікаў пройдзе напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Рагачове

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс юных чытальнікаў Гомельскай вобласці пройдзе напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Рагачове, паведаміў на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"3 верасня ў Рагачове пройдзе конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка". У Год культуры, на мой погляд, гэта важнае мерапрыемства, там будуць зусім юныя, маладыя паклоннікі літаратуры. Заўсёды гэта мерапрыемства праходзіць з душэўным уздымам", - сказаў Ігар Луцкі.

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Гомелі 2 верасня адбудзецца, у прыватнасці, урачыстае адкрыццё міжнароднага фестывалю-свята "Славянскія літаратурныя дажынкі", узнагароджанне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу "Праваслаўе - мая надзея". А 3 верасня ў Мінску пройдзе міжнародны круглы стол "Сугучча: словы Скарыны ў сучасным свеце".

Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага свята ў Рагачове запланавана 4 верасня ў 12.00. Пасля адкрыцця на галоўнай сцэне пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі па 7 намінацыях. Аўтары лепшых літаратурных твораў будуць узнагароджаны прызамі - сімваламі конкурсу, дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Усяго ў час Дня беларускага пісьменства пройдзе каля 100 мерапрыемстваў. Дамінантамі ўрачыстасці стануць тэмы Года культуры, падрыхтоўкі краіны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама юбілейныя даты літаратараў - Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна. Запланаваны пасадка Саду малітвы, хросны ход да храма князя Аляксандра Неўскага. У праграму мерапрыемстваў увайшоў спектакль "Пясняр", прысвечаны творчай дзейнасці Уладзіміра Мулявіна - у бягучым годзе адзначаецца 75-годдзе з дня яго нараджэння.

Спецыяльна да свята Міністэрства інфармацыі падрыхтавала тэматычныя выданні, прысвечаныя Рагачову і раёну.

У цэлым у горадзе праведзена вельмі вялікая работа, ён абнавіўся, мадэрнізаваны школы і іншыя сацыяльныя аб'екты.

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі