Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Aug 2015

Колькасць турыстаў, якія наведваюць Беларусь, павялічылася на 5-8 працэнтаў

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць турыстаў, якія наведваюць Беларусь, павялічылася на 5-8 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной у час анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыў Міхаіл Партной, ён не згодны са сцвярджэннем, што людзі сталі менш падарожнічаць. "У кожным чалавеку ёсць цяга да падарожжаў. Проста ў сувязі з эканамічнымі ўмовамі людзі сталі выбіраць больш бюджэтныя варыянты і траціць менш грошай. Статыстыка гэта пацвярджае: у краіну ўехала ў бягучым годзе больш як 2 млн чалавек, гэта на 5-8 працэнтаў больш, чым у мінулым", - сказаў ён.

"Беларусь - прывабная краіна, але, на жаль, пакуль не вельмі пазнаваемая ў турыстычным свеце. У нашай новай праграме, якая будзе дзейнічаць у 2016-2020 гадах, асноўны акцэнт будзе зроблены на павышэнні яе прывабнасці, пазнаваемасці", - адзначыў Міхаіл Партной.

Паводле слоў намесніка міністра, плануецца стварыць нацыянальны турыстычны інтэрнэт-партал. Адна з яго функцый - паказаць краіну ў станоўчым іміджы. Таксама праз партал плануецца прадаваць турыстычныя паслугі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі