Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Стд 2023

Колькасць наведвальнікаў беларускіх музеяў у 2022 годзе ўзрасла амаль на 40 працэнтаў

Колькасць наведвальнікаў беларускіх музеяў у 2022 годзе ўзрасла амаль на 40 працэнтаў
Фота з архiва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць наведвальнікаў беларускіх музеяў у 2022 годзе павялічылася ў параўнанні з 2021-м на 37 працэнтаў. Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Карповіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Колькасць наведванняў беларускіх музеяў у 2022 годзе павялічылася ў параўнанні з 2021-м на 37 працэнтаў. Гэта дасягаецца дзякуючы той рабоце, якую мы праводзім. 2021-ы быў аб'яўлены Годам народнага адзінства, мы адкрывалі для сябе новыя старонкі таго гістарычнага перыяду, калі БССР была аб'яднана з Заходняй Беларуссю. Потым 2022-і, Год гістарычнай памяці. Тут мы адкрывалі для сябе новыя старонкі гісторыі, новыя факты аб падзеях, якія адбываліся ў першую чаргу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, датычыліся генацыду беларускага народа. 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння. Ён будзе абазначаны новымі адкрыццямі, новымі выставачнымі праектамі, будзе нацэлены на тое, каб паказаць у нашых музеях развіццё беларускай культуры да сучаснага этапу і тыя дасягненні, якія ёсць", - расказала Ірына Карповіч.

У мінулым годзе самымі наведваемымі рэспубліканскімі музеямі сталі Брэсцкая крэпасць і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. "Яны займаюць лідзіруючыя пазіцыі па колькасці наведвальнікаў. Без увагі мы не пакідаем і рэгіёны, нашы раённыя музеі. Найбольшага прыросту наведванняў у музейнай сферы дасягнулі Мінская, Гомельская і Віцебская вобласці. Такіх паказчыкаў немагчыма дасягнуць без дзяржаўнай падтрымкі, якую мы адчуваем. І аб'екты і музейныя экспазіцыі, адкрытыя ў 2022 годзе, аб гэтым сведчаць. Кожны рэгіён атрымаў нешта новае ў музейнай сферы", - адзначыла начальнік упраўлення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі