У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліп 2014

Колькасць ахвяр гандлю людзьмі ў Беларусі за 8 гадоў знізілася ў 7,5 раза

30 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Колькасць ахвяр гандлю людзьмі ў Беларусі за 8 гадоў знізілася ў 7,5 раза: з 1107 у 2006 годзе да 149 чалавек у 2013 годзе. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік Міжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС Беларусі Аляксандр Краўчанка.

Разам з тым ён адзначыў, што, улічваючы латэнтнасць гэтага віду злачынстваў, рэальныя лічбы, вядома ж, вышэйшыя за статыстычныя. "Аднак скарачэнне маштабаў гандлю людзьмі ў Беларусі відавочнае, - падкрэсліў ён. - І гэта заслуга сумеснай работы дзяржаўных органаў, міжнародных і няўрадавых арганізацый, якія збіраюцца за адным сталом у міжнародным вучэбным цэнтры ў час адукацыйных мерапрыемстваў па тэматыцы процідзеяння гандлю людзьмі".

У якасці прыкладу аб'яднання спецыялістаў з розных краін на пляцоўцы цэнтра Аляксандр Краўчанка назваў правядзенне ў маі 2013 года міжнароднага семінара для прадстаўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, і міжнародных арганізацый па тэматыцы выканання розных аспектаў правоў чалавека ў працэсе барацьбы з гандлем людзьмі. У рабоце гэтага форуму прыняў удзел намеснік генеральнага сакратара ААН - выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці Юрый Фядотаў. Мерапрыемства сабрала спецыялістаў з больш як 20 краін.

"Поспех заключаецца ў тым, што, аб'ядноўваючы спецыялістаў з розных краін і даючы ім агульную базу ведаў, міжнародны вучэбны цэнтр служыць важным інструментам умацавання патэнцыялу праваахоўных органаў і садзейнічае развіццю рэгіянальнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне процідзеяння гандлю людзьмі, нелегальнай міграцыі і іншым сучасным выклікам і пагрозам", - сказаў начальнік цэнтра.

Аляксандр Краўчанка прыняў сёння ўдзел у брыфінгу, прысвечаным заснаванаму па ініцыятыве Беларусі Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзьмі. Мерапрыемства адбылося ў пасольстве Беларусі ў Расіі, яно сабрала прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса больш як 20 краін, якія падтрымалі ў ААН ініцыятыву Беларусі па барацьбе з гандлем людзьмі, а таксама федэральных органаў дзяржкіравання Расіі.

Была прадстаўлена інфармацыя аб намаганнях Беларусі на нацыянальным і міжнародным узроўнях па процідзеянні гандлю людзьмі, а таксама аб праектах МАМ па барацьбе з гандлем людзьмі на тэрыторыі Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску